У Мінску праходзіць міжнародная стаматалагічная выстава

22 октября 2015

Больш за паўсотні ўдзельнікаў з сямі краін паказалі свае апошнія распрацоўкі на міжнароднай стаматалагічнай выставе ў Мінску. У экспазіцыі - рознакаляровыя пломбы, сродкі для догляду зубоў і нават каронкі на 3D-прынтары. Падчас форуму адбудзецца і вялікі стаматалагічны кангрэс. Як кажуць арганізатары, урачы прыязджаюць у беларускую сталіцу, каб не толькі падзяліцца вопытам, але і наведаць майстар-класы.

Андрэй Мацвееў, галоўны пазаштатны спецыяліст па стаматалогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "З вялікай упэўненасцю магу сказаць, што нашы стаматолагі могуць паказаць сябе на любых устаноўках, машынах ва ўсім свеце. Таму што яны ведаюць, што вырабляецца ў свеце, яны ведаюць, як гэта працуе і як з гэтым працаваць. Прычым на досыць высокім узроўні".

Вялікі стаматалагічны форум у Мінску падоўжыцца да пятніцы.