У Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя па развіцці паліятыўнай дапамогі

9 ноября 2018

У Беларусі пачата закупка прэпаратаў для лячэння спадчынных генетычных захворванняў, у прыватнасці, мукаполіцукрыдозаў. Пра гэта сёння заявіў міністр аховы здароўя. Таксама Валерый Малашка на міжнароднай канферэнцыі па развіцці паліятыўнай дапамогі адзначыў высокі ўзровень аказання дапамогі сем'ям з цяжкахворымі дзецьмі. У краіне дзейнічае сетка хоспісаў, аддзяленні догляду і сацыяльнай перадышкі для бацькоў.

На канферэнцыі, якая будзе праходзіць тры дні, спецыялісты з 11 краін абмяркуюць пытанні забеспячэння правоў дзіцяці на якасную паліятыўную дапамогу, будуць даследаваны асноўныя тэндэнцыі яе развіцця ў свеце.

Андрэа Віктарын, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі: "Гэты вопыт вельмі важны для іншых краін, у прыватнасці, я ведаю пра ўнікальныя праграмы Беларускага дзіцячага хоспіса, якія неабходна пераймаць і трансліраваць тым людзям, якія працуюць з дзецьмі і іх сем'ямі".

Беларусь стала адным з ініцыятараў стварэння Асацыяцыі дзіцячай паліятыўнай дапамогі краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Плануецца, што арганізацыя пачне сваю працу ўжо ў наступным годзе.