Міжнародная канферэнцыя "Медыцына для спорту" праходзіць у Мінску

14 ноября 2019
Неўзабаве нашы спартсмены будуць атрымліваць у Беларусі усе неабходныя рэабілітацыйныя працэдуры пасля траўм 

Вельмі хутка нашы спартсмены будуць атрымліваць у Беларусі ўсе неабходныя рэабілітацыйныя працэдуры пасля траўм. Такую ўпэўненасць выказаў урач спартыўнай медыцыны Павел Дрынеўскі на міжнароднай канферэнцыі "Медыцына для спорту". Арганізаваў яе футбольны клуб "Дынама-Брэст".  Акрамя нашых спецыялістаў, пра свае методыкі расказалі госці з Італіі, Польшчы, Расіі. Хедлайнерам жа сустрэчы стаў прафесар П'ер Паола Марыяні.

Правядзенне такіх медыка-спартыўных канферэнцый - яшчэ адзін вектар развіцця футбольнага клуба "Дынама-Брэст".