У Мінску праходзіць круглы стол па пытаннях мадэрнізацыі, рэстаўрацыі і кансервацыі замкаў

18 апреля 2019

Захаванне культурнай спадчыны - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. З нагоды Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін у Мінску праходзіць круглы стол па пытаннях мадэрнізацыі, рэстаўрацыі і кансервацыі замкаў.  У Акадэміі навук гісторыкі і архітэктары абмяркоўваюць адаптацыю палацаў пад музеі, будучую кансервацыю Навагрудскага замка і абарону помнікаў з пункта погляду права. 

У рэспубліканскай праграме  "Культура Беларусі" сёння ўдзельнічаюць 38 аб'ектаў. Іх кансервуюць, а бліжэйшыя плошчы  добраўпарадкоўваюць.