У Мінску праходзіць конкурс - выстава вырабаў ручной работы "Лёд. Кветкі. Фантазія"

21 декабря 2017

Паверыць у цуды зараз проста. Можна стварыць навагоднюю казку сваімі рукамі. У Мінску праходзіць конкурс - выстава вырабаў ручной работы пад назвай "Лёд. Кветкі. Фантазія". Можна ўбачыць духмяныя работы фларыстаў, арт-аб'екты і кампазіцыі з натуральных матэрыялаў. Усяго - дзве сотні творчых сюжэтаў, сярод якіх і навагоднія дрэвы з ваты, кветак і шышак.

У конкурсе прымаюць удзел школьнікі з усёй краіны і выкладчыкі фларыстыкі. Вынікі падвядуць напярэдадні Новага года. Натхніцца чароўнымі кампазіцыямі можна да чатырнаццатага студзеня.