У Мінску праходзіць конкурс "Студэнт года"

21 ноября 2018

Такі конкурс праводзіцца ў нашай краіне ўжо восьмы раз. Каб падаць заяўку,   трэба мець сярэдні бал вышэй за 8, а таксама актыўна ўдзельнічаць у жыцці ўніверсітэта і свайго роднага горада. Сёння 9 фіналістаў прапанавалі свае творчыя нумары. А ўжо ўлетку беларусы пазмагаюцца за званне лепшага студэнта на сусветнай арэне.

Пераможца атрымае пуцёўку - падарожжа ў Прагу і падарункі ад партнёраў конкурсу.