У Мінску праходзіць конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

24 апреля 2019

За званне лепшай змагаюцца 9 каманд - усе яны пераможцы раённых спаборніцтваў. Юныя інспектары даказваюць, хто лепш разбіраецца ў правілах, праяўляюць сябе ў фігурным ваджэнні веласіпеда і ў аказанні першай дапамогі пацярпелым. Журы таксама ацэньвае майстэрства ўдзельнікаў у творчых конкурсах.
Па выніках гарадскога конкурсу "Зялёная хваля", лепшы атрад прадставіць Мінск на рэспубліканскім этапе. Летась такое права атрымала дружына Савецкага раёна сталіцы.