У Мінску праходзіць конкурс Міс міласэрнасць - 2014

5 июня 2014

Самую ўважлівую, добрую і спагадлівую медсястру ў гэтыя хвіліны выбіраюць у Галоўным ваенным медыцынскім цэнтры краіны. У конкурсе Міс міласэрнасць - 2014 удзельнічаюць восем дзяўчат. Медсёстры спаборнічаюць ва ўменні хутка і якасна рабіць перавязкі і ін'екцыі. Акрамя таго, дзяўчаты прадэманструюць свае кулінарныя і творчыя здольнасці.


Конкурс напярэдадні Дня медыцынскага работніка праводзіцца ўжо 15 раз. Пераможніцу чакае не толькі званне лепшай медыцынскай сястры, але і грашовая ўзнагарода.