У Мінску праходзіць канферэнцыя Міжнароднай асацыяцыі пракурораў

4 июня 2019

Кібертэрарызм, абарона персанальных звестак і сучасныя працэдуры збору электронных доказаў. Гэтыя і іншыя тэмы абмеркавалі праваахоўнікі  больш чым з  дзесяці краін свету ў Мінску. 

Канферэнцыя міжнароднай асацыяцыі пракурораў заклікана аб'яднаць намаганні  краін у барацьбе са злачынствамі ў Сетцы. Паводле слоў экспертаў, гэтая тэма на сённяшні дзень найбольш актуальная - колькасць злачынстваў у IT-сферы  з кожным годам павялічваецца. Асноўная задача асацыяцыі - быць гатовымі да новых выклікаў.

Аляксандр Канюк,  Генеральны пракурор Беларусі: "Пытанні кіберзлачыннасці, якія сёння з'яўляюцца найболей актуальнымі, інфармацыйнай бяспекі, інтэрнэт-супольнасці  - будзем разглядаць. Падзелімся вопытам, які ў нас ёсць, які ёсць вопыт у Еўропе. Шмат вельмі паняццяў на сёння  прыходзіцца вывучаць. Біткоін, крыптавалюты, гэта значыць гэта рэчы,  якія ўжо ўваходзяць у наша жыццё, таму што крыптавалюта - гэта сур'ёзная рызыка сыходу ад падаткаў. Ну і гэтак далей".

Герхард Яраш, кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі пракурораў: "Пракурорам неабходна разумець такія злачынствы, таму што мы разбіраемся не так добра ў тэхніцы, праграмным забеспячэнні. Таму пракурорам неабходна разабрацца, як гэта працуе. Тэма вельмі актуальная, бо ў будучыні кіберзлачынцы змогуць зарабляць мільярды долараў, і мы павінны быць гатовыя да гэтага".

Міжнародная асацыяцыя пракурораў створаная ў 1995 годзе. У яе ўваходзяць больш за 180  праваахоўнікаў са 170-ці краін свету і амаль дзве тысячы экспертаў. З мінулага года Беларусь таксама стала паўнапраўным членам арганізацыі.