У Мінску праходзіць інавацыйны форум "Навука і бізнес"

25 ноября 2014
Фарміраванне нацыянальнай сістэмы венчурнага фінансавання. Пра гэта сёння гаварылі ў Мінску на інавацыйным форуме "Навука і бізнес". Вопытам з беларусамі дзяліліся спецыялісты з Расіі. Прадстаўнікі буйной венчурнай кампаніі спецыяльна прыехалі на форум, каб ацаніць распрацоўкі нашых навукоўцаў і адзначыць лепшыя старт-апы для магчымага інвесціравання. Паралельна на адной пляцоўцы з форумам адкрылася і канферэнцыя "Навуковыя імкненні". Свае праекты на ёй прэзентуюць навукоўцы з пяці краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны і Малдовы. Прычым сярод удзельнікаў ёсць і школьнікі.

Уладзімір Давідовіч, дырэктар Мінскага гарадскога тэхнапарка: "Наколькі я ведаю, паказана больш за 60 праектаў. І гэта не абавязкова IT. Больш за тое, можа, зараз цікавая галіна, якая звязаная з "жалезам". Што датычыцца нашага тэхнапарка, у нас у саміх вырастаюць старт-апы. Гэтая розныя рэабілітацыйныя абсталяванні, гіпабаракамеры для трэніроўкі спартсменаў".

Форум "Навука і бізнес" і канферэнцыя "Навуковыя імкненні" будуць праходзіць у Мінску цэлы тыдзень ужо пяты раз. Але ўпершыню сёлета арганізатары падрыхтавалі прыемны бонус - так званы адукацыйны модуль. Вопытныя бізнесмены распавядуць пачынаючым навукоўцам, як прасоўваць сваю ідэю ад стварэння бізнес-плана да пошуку надзейных партнёраў.