У Мінску праходзіць фестываль ландшафтнага дызайну "Садовы перапалох"

28 мая 2017

Як ператварыць свой дачны ўчастак у куток для адпачынку з элементамі чараўніцтва? Адказ ведаюць сталічныя ландшафтныя дызайнеры, якія ўвесь уікэнд дэманструюць сваё прафесійнае майстэрства - на фестывалі ў Мінску "Садовы перапалох", - менавіта так называецца форум. На пляцоўцы гадавальніка можна не толькі азнаёміцца з крэатыўнымі навінкамі ландшафтнай індустрыі, але і стыльна адпачыць.

Сяргей Панфілаў, арганізатар ландшафтнага фестывалю "Садовы перапалох": "Калі гаварыць аб тэндэнцыях, то я адзначыў бы габіёны. Гэта металічныя канструкцыі, запоўненыя каменем, і асаблівае стаўленне да агню. Гэта тэма злучэння чатырох стыхій – вада, агонь, зямля і паветра. І ў нас прадстаўлены шыкоўныя ачагі ручной работы. Мы заўсёды імкнёмся падзяліць утылітарны агонь - як месца для гатавання шашлыкоў і агонь для сузірання".

Акунуцца ў атмасферу маляўнічых садоў можна і сёння. Імёны ж пераможцаў фестывалю стануць вядомыя пасля гадзіны дня.