У Мінску праходзіць вялікі медыцынскі форум

3 ноября 2016

Беларусь стала першай у Еўропе, дзе атрымалася скараціць перадачу ВІЧ і сухотаў да ўзроўню, які не стварае пагрозы грамадскаму здароўю. І трэцяй у свеце нараўне з Кубай і Тайландам.

Пра гэта сёння стала вядома на вялікім медыцынскім форуме ў Мінску. Спецыялісты з 12 краін вызначаюць вектар узаемнага супрацоўніцтва. Даступнасць рэтравірусных і супрацьсухотных прэпаратаў не толькі ў цане, але і ў распаўсюджанасці - зараз мэта ўсіх цывілізаваных краін.