У Мiнску праходзіць акцыя па прафілактыцы аварый з удзелам нецвярозых вадзіцеляў і пешаходаў

3 января 2020
На дарозе - без алкаголю. Рэспубліканская акцыя па прафілактыцы аварый з удзелам нецвярозых вадзіцеляў праходзіць у нашай краіне. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі зарэгістравалі ў сталіцы 27 выпадкаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама падчас акцый выяўлена каля 300 парушэнняў правіл дарожнага руху. 7 здарэнняў з пацярпелымі - 1 чалавек загінуў, 6 атрымалі траўмы.

Акцыя па прафілактыцы аварый з удзелам нецвярозых вадзіцеляў і пешаходаў працягнецца да 7 студзеня.