Прадстаўнікі мэрыі і кіраўнікі камунальных службаў Мінска на дзень адмовіліся ад аўто

22 сентября 2021

Дзень без аўто ў Мінску  стартаваў з велапрабегу.  Удзел прынялі прадстаўнікі мэрыі і кіраўнікі камунальных службаў горада. На старце былі і электрадэвайсы.  Зялёны прабег прайшоў  уздоўж праспекта Пераможцаў. Сёння сталічныя аўтааматары могуць бясплатна ездзіць на ўсіх відах грамадскага транспарту.  Для гэтага неабходна прад'явіць правы і тэхпашпарт. Ілья Цвяткоў  акунуўся ў экаатмасферу.

Дзень  без аўто з клопатам пра экалогію і асабістае здароўе 

Традыцыйным велапрабегам пачаўся ў Мінску дзень без аўто. Майстар-клас ад прадстаўнікоў мэрыі і камунальных службаў - велабайкераў са стажам. 

Стартавай лакацыяй стала пляцоўка ля храма-помніка ў гонар Усіх Святых. 

Дыстанцыю даўжынёй больш за 10 кіламетраў уздоўж праспекта Незалежнасці пераадолелі прыкладна за паўгадзіны. Заезд падтрымалі кіраўнікі буйных сталічных прадпрыемстваў і мінскія эколагі.

На старце сёння былі і электрадэвайсы. Зялёны прабег на гіраскутарах, манаколах і самакатах прайшоў па веладарожцы ўздоўж праспекта Пераможцаў.

Перамяшчэнне на чатырохколавых дазваляецца. Але сёння - прыярытэт  транспартным сродкам з электрарухавікамі. Зялёная хваля і аўтааматарам, якія ў гэты дзень аддалі перавагу грамадскаму транспарту. Праезд бясплатны. Галоўнае - не забыць дакументы на права кіравання аўтамабілем і тэхпашпарт.