У Мінску праходзіць 7 з'езд Федэрацыі прафсаюзаў

22 мая 2015

Удзел у форуме прымае Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Цяперашні з'езд прымеркаваны ў важнай даце - 110-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі. Асноўная тэма абмеркавання - "дарожная карта" арганізацыі на бліжэйшыя 5 гадоў. Форум аб'яднаў больш за паўтысячы дэлегатаў (у іх ліку лідары прафарганізацый усіх узроўняў, а таксама іх замежныя калегі: гэта кіраўнікі прафцэнтраў краін блізкага і далёкага замежжа. Зараз Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб'ядноўвае больш як 4 мільёны чалавек або 96 з паловай працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. Сёння на форуме гаварылі аб пашырэнні -  стварэнні новых прафарганізацый у прыватным сектары.