У Мінску працягваюцца судовыя слуханні па справе ў дачыненні галоўнага рэдактара партала TUT.BY

14 февраля 2019

У Мінску працягваюцца судовыя слуханні па справе ў дачыненні галоўнага рэдактара партала TUT.BY Марыны Золатавай.

Нагадаем, ёй прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле "Бяздзейнасць службовай асобы". Трэці дзень на судзе слухаюць сведчанні. Адзначым, галоўны рэдактар партала - адзіная з журналістаў і рэдактараў, хто праходзіць па крымінальнай справе аб несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі БелТА. У дачыненні іншых фігурантаў крымінальная справа была спынена. Яны пагасілі шкоду і заплацілі штраф. Сама ж Золатава сваю віну адмаўляе. Хоць, як паведамілі ў Следчым камітэце, раней яна неаднаразова звярталася з хадайніцтвам аб спыненні ў дачыненні яе крымінальнага праследавання, прызнаючы тым самым, што бяздзейнічала і не спыніла ўчынення злачынства з боку сваіх падпарадкаваных.