Ужо вечарам пройдзе чарговы прагон шэсця. Сваю падрыхтоўку пакажа рота ганаровай варты. Каб адтачыць усе рухі да поўнай дасканаласці, у салдат ёсць яшчэ крыху больш за тыдзень. Трэніроўкі праходзяць у суправаджэнні аркестра. А ўжо ў чацвер да рэпетыцый далучыцца і ваенная тэхніка. У складзе механізаванай калоны пройдуць усе асноўныя ўзоры ўзбраення. Нягледзячы на тое, што гэта толькі падрыхтоўка галоўнага шэсця, гледачоў па вечарах ля стэлы збіраецца нямала. А вадзіцелям сёння прыйдзецца адкарэкціраваць свае маршруты. З 21:45 да апоўначы рух на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе перакрыты.














