У Мінску працягваюцца рэпетыцыі да навагодняга моладзевага балю

12 декабря 2019

Закружыцца ў танцы. У Мінскім палацы дзяцей і моладзі працягваюцца рэпетыцыі да  навагодняга  моладзевага балю. Ён пройдзе ў сталіцы 21 снежня. Ужо некалькі тыдняў 200 юнакоў і дзяўчат развучваюць паланэз, кадрылю і вальс. Гэтая моладзь дасягнула поспехаў у вучобе, творчасці, спорце,  і баль для іх як падарунак за стараннасць. Да свецкага прыёму рыхтуюць і танцавальную залу - яе афармляюць у навагоднім стылі. Асаблівы дрэс-код трэба вытрымаць і ўдзельнікам. У дзяўчат  - доўгія вячэрнія сукенкі, у юнакоў - строгія касцюмы ці смокінгі. Апошняя (і ўжо касцюміраваная)  рэпетыцыя ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі пройдзе 18 снежня. Танцаваць пары будуць у  суправаджэнні  аркестра.