У Мінску працягваюць працу прамыя лініі

7 февраля 2017

З набалелымі пытаннямі рознага кшталту можна звярнуцца напрамую да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці. Тэлефонная сувязь будзе наладжана і ў гэтую суботу.

У мэрыі жыхароў горада выслухае намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў. Звяртацца з заўвагамі і прапановамі можна з дзевяці да дванаццаці гадзін.

У Мінскім аблвыканкаме на сувязь выйдзе старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Званкі прымаюць да паўдня. Нагадаем, звяртацца да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці па тэлефоне з асабістымі прапановамі і бытавымі праблемамі можна кожную суботу.