У Мінску прадаўжаецца 8-ая Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX

21 мая 2017

Больш за 30 краін, каля 90 узораў узбраення і дэманстрацыя беларускай ваеннай тэхнікі. Сёння ў Мінску працягваецца выстава MILEX.

Гасцей і ўдзельнікаў форуму чакаюць стэнды і тэхніка прадпрыемстваў ваенпрама Беларусі і іншых краін свету. Упершыню сёлета ў выставе ўдзельнічаюць кампаніі з Германіі, Славакіі і Польшчы. Пляцоўка "Мінск-Арэны" прыме пасяджэнне дзелавога савета пры міждзяржаўнай камісіі АДКБ. А ў цэнтры сталіцы, у аэрапорце Мінск 1, спартсмены і вайскоўцы пакажуць фігуры вышэйшага пілатажу і прыёмы аэраакрабатыкі. Не абыдзецца сёння і без культурнай праграмы, для гасцей форуму выступяць артысты і танцавальныя калектывы.