У Мінску працягваецца восьмы Беларускі міжнародны медыяфорум

22 мая 2013
На яго адкрыцці ў Нацыянальнай бібліятэцы сабраліся вядомыя журналісты, выдаўцы, пісьменнікі і мастакі амаль з 20-ці краін свету. Сёння яны наведалі выставу фатаграфій беларускіх помнікаў культуры і архітэктуры і музей кнігі з рэдкімі выданнямі. Экскурсаводам выступіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі.
Менш чым праз гадзіну госці адправяцца ў мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага. Там пройдзе эксперт-сесія, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне і гораду-герою Мінску. У праграме форуму таксама запланаваны творчыя майстэрні ў тэатрах і традыцыйныя майстар-класы для будучых пісьменнікаў.