У Мінску працягваецца работа над трыпціхам графіці па вуліцы Прытыцкага

25 октября 2019

Вобразы рэальных жыхароў Мінска памерам з фасад шматпавярхоўкі. У Мінску працягваецца работа над трыпціхам графіці па вуліцы Прытыцкага. Два муралы (сербскага і беларускага мастакоў-манументалістаў) ужо гатовыя. А вось аўтарам трэцяга, цэнтральнага, стане іспанец, працаваць ён пачне ў лістападзе. Дарэчы, усе муралы выкананы ў тэхніцы фотарэалізму. Героі - сапраўдныя мінчане, якіх мастакі заўважылі на вуліцах горада і ўвасобілі ў сваіх работах. Праз свае творы аўтары падзяліліся поглядамі і ўяўленнямі аб сучаснай Беларусі.

Трэнд на стрыт-арт падхапілі і ў іншых раёнах сталіцы. Новы касмічны мурал нядаўна з’явіўся на фасадзе дома па вуліцы Інтэрнацыянальнай. А яшчэ адзін упрыгожыў бізнес-цэнтр на Платонава. На гэтым графіці адлюстраваны вобразы квантавай фізікі, тэорыі адноснасці, розныя геаметрычныя фігуры і аптычныя ілюзіі.