У Мінску працягваецца мантаж святочнага дэкору да 75-годдзя Вялікай Перамогі

29 апреля 2020
Вялікую канструкцыю з выявамі памятных месцаў краіны ўпершыню ўстановяць на Кастрычніцкай плошчы. Свае месца заняло і традыцыйнае пано на фасадзе Педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка - карціну плошчай 700 квадратных метраў стварылі з 8 тысяч рознакаляровых элементаў. Завяршыць мантаж святочнага ўпрыгажэння ў Мінску плануюць у пачатку мая.