У Мінску працягваецца месяц навядзення парадку

21 апреля 2016

У Мінску працягваецца месяц навядзення парадку - у тым ліку, у дварах і на дзіцячых пляцоўках.  Усяго  сёлета плануюць  добраўпарадкаваць больш за паўтысячы гарадскіх двароў. Камунальным службам ахвотна дапамагаюць і самі жыхары. Разам з імі сталічныя камунальныя службы  плануюць усталяваць каля 300 новых сучасных  мультыфунцыянальных комплексаў.  Ян Пашкевіч  працягне тэму.

Дзіцячая пляцоўка – улюбёнае месца маленькай Ярыны.  Калі дазваляе надвор'е, будуе пясчаныя замкі ці гушкаецца на арэлях, некалькі разоў на дзень. Сучасны мультыфункцыянальны гульнявы комплекс  жыхарам дома па вуліцы Якубава дапамагло набыць адно са сталічных прадпрыемстваў.

Ператварыць звычайны двор у сапраўдную краіну дзяцінства камунальным службам дапамагалі жыхары суседніх дамоў. Разам не толькі падтрымліваюць чысціню, але і ствараюць новыя гульнявыя і нават адукацыйныя зоны для дзяцей.

Адразу на дзіцячай пляцоўцы можна асвоіць і правілы паводзін на дарозе. Велатраса даўжынёй амаль у кіламетр мае дзве паласы з напрамкамі руху, а па баках усталяваныя адпаведныя дарожныя знакі.

Плён ад супрацоўніцтва камунальнікаў і саміх жыхароў відавочны. Летась гэты двор стаў лепшым у горадзе. Тут жа нядаўна з'явіўся яшчэ адзін гульнявы атракцыён - у выглядзе касмічнага карабля.

На працягу месяца ў Мінску наводзяць парадак. З дапамогай жыхароў у сталічных дварах адрэстаўравалі звыш 9 тысяч дзіцячых горак, лесвіц, арэляў і пясочніц. Некаторыя двары сёлета ўвогуле кардынальна зменяць свой выгляд.

Марына Малаева, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама: "За год плануем усталяваць каля 300 адзінак дзіцячага абсталявання з прыцягненнем сродкаў жыхароў. Яны самі вызначаюць што жадаюць усталяваць і збіраюць грошы. Жыллёвая жа служба ўсталёўвае і  сочыць за ім".

Галоўнае патрабаванне да дзіцячага абсталявання – бяспека. Адказныя службы да новага сезона праверылі на трываласць і адпаведнасць патрабаванням усе гульнявыя пляцоўкі. А беражлівае стаўленне жыхароў да новага абсталявання – найлепшая інвестыцыя ў здароўе і добры настрой дзяцей.