У Мінску працягваецца фестываль ПРАНЕБА

29 июля 2018

Тыдзень пад знакам авія. У апошнія выхадныя ліпеня працягваецца фестываль ПРАНЕБА. Ён стаў кульмінацыяй сусветнага першынства па верталётным спорце. Маштабнае свята ў небе і на зямлі сабрала, паводле папярэдніх ацэнак, амаль трыццаць тысяч гасцей. На фестывалі ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў чэмпіянату свету. Беларусы ўзялі серабро!

А ўжо позна ўвечар неба над Баравой акупіравалі дроны. Маленькія лятальныя апараты здольныя за адну секунду развіць хуткасць да 60 кіламетраў за гадзіну. Тут на адной з лепшых у СНД трас для дрон-рэйсінгу прайшлі гонкі кубка, які сабраў лепшых пілотаў з усёй Беларусі. Самаму юнаму ўдзельніку спаборніцтваў - 13 гадоў, самаму вопытнаму - больш за 50.

Сёння фестываль ПРАНЕБА працягнецца, і пакуль ва ўсіх ахвотнікаў яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да авіяфэсту і аднаго з самых буйных летніх опен-эйраў. Разам з фестывалем завяршае сваю палётную гісторыю аэрадром Баравая. Аэраклуб ДТСААФ пераязджае ў Ліпкі.