У Мінску працягваецца акцыя "Стань больш прыкметным"

4 октября 2018

Таксама пачасціліся выпадкі ДТЗ па віне пешаходаў. Светлавы дзень становіцца карацейшым, ДАІ нагадвае пра выкарыстанне флікераў. У Мінску працягваецца акцыя "Стань больш прыкметным". Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і міліцыі дзяжураць ля пешаходных пераходаў і раздаюць флікеры. Увагу надаюць і веласіпедыстам. Тэматычныя сустрэчы праводзяць і ва ўстановах адукацыі.

Аксана Мяхедка, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага РУУС Мінска: "Нагадваем грамадзянам аб важнасці і неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў для гарантавання ўласнай бяспекі. Восеньска-зімовы перыяд пачаўся. Рана становіцца цёмна. Дождж, вецер - усё гэта негатыўна адбіваецца на дарожна-транспартным становішчы. Флікер - самы даступны і просты спосаб засцерагчы сваё дзіця".

Флікеры дазваляюць заўважыць пешахода значна раней - на адлегласці да 400 метраў.