У Мінску працягваецца акцыя ДАІ "Дзяржтэхагляд"

15 августа 2019
Увага вадзіцелям! У Мінску працягваецца акцыя ДАІ “Дзяржтэхагляд”. На дарогах сталіцы супрацоўнікі аўтаінспекцыі праводзяць праверку дакументаў аб тэхнічным стане транспартных сродкаў. Працуе дарожная міліцыя сумесна са спецыялістамі Белдзяржтэхагляду, якія дапамагаюць выявіць адсутнасць неабходных дакументаў на месцы з дапамогай электроннай базы.

ДАІ нагадвае: аматараў ездзіць без допуску да дарожнага руху чакае штраф. На першы раз - ад  дваццаці пяці з паловай рублёў, а за паўторнае парушэнне на працягу года - да 127,5 рубля.