Калі дасканалыя партытуры вас не ўражваюць, вы можаце натхніцца прыгажосцю не музычнай, а эстэтычнай. Сёння ў Мінску адкрылася міжнародная конная выстава. Наведвальнікі змогуць не толькі ўбачыць вялікую колькасць пародзістых коней вядучых конегадоўцаў з Беларусі і замежжа, але і ўзяць удзел у займальным шоу.
Канстанцін Дыляртас, арганізатар выставы: Для падрыхтоўкі такой выставы засыпаецца больш за 200 тон пяску. Больш за 200 тон выкарыстоўваецца пілавіння. Неверагодныя высілкі прыкладаюцца, для таго каб арганізаваць выставу. Фактычна будуецца конны манеж, часовы конны манеж.
Алёна Мароз, конегадовец: Беларуская запражная парода - гэта наш гонар і нацыянальны набытак. Парода проста дзіўная. І кожная парода бярэ ад нацыі, якая яе вывела, нейкія рысы. Вось і беларуская запражная парода адрозніваецца вельмі добрым характарам.
Сапраўдным сюрпрызам для гледачоў стане знаёмства з самым вялікім канём у Еўропе. Але побач з гігантам пароды першэрон і ростам 186 см можна паглядзець і на дзіўных поні. Ацаніць усю разнастайнасць жывых экспанатаў можна да 10 лістапада.














