Больш за 170 кампаній выстаўляюць навукова-тэхнічныя і прарыўныя распрацоўкі ў галіне машынабудавання, энергетыкі і нафтахіміі. Традыцыйна акцэнт на навінках прамысловай прадукцыі, развіцці дзелавых кантактаў і міжнародных сувязяў. Сёлета асноўная тэма - беларуска-расійскае супрацоўніцтва. Форум стаў рэкардсменам па колькасці расійскіх кампаній, іх каля сарака з розных рэгіёнаў.
Форум праходзіць у сталічным Футбольным манежы і падоўжыцца да пачатку кастрычніка.













