15 хвілін таму ў Мінску прызямліўся самалёт з Батумі. На борце - пасажыры, якія сёння раніцай вымушаныя былі адхіліцца ад графіка прылёту. Усяму віной - птушка, якая трапіла ў гідрасістэму. Камандзір паветранага судна Эмбраер-195, рэйса Батумі - Мінск паведаміў аб непаладцы. Лайнер сеў у батумскім аэрапорце пасля выпрацоўкі паліва. Прызямленне прайшло паспяхова. У Батумі адправіўся рэзервовы самалёт з тэхнікамі для рамонту эмбраера.














