У Мінску прэзентавалі сучасныя перасовачныя крыміналістычныя і выбухатэхнічныя лабараторыі

5 июня 2019

У Мінску сёння прэзентавалі сучасныя перасовачныя  крыміналістычныя і выбухатэхнічныя лабараторыі, якія паступілі на ўзбраенне Камітэта судовых экспертыз.  Абсталяванне найбольш актуальна напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў і забяспечвае максімальную аператыўнасць агляду месцаў здарэнняў і правядзення тэрміновых даследаванняў. Напрыклад, пошук схованак у аўто і сканіраванне памяці мабільных прыстасаванняў. А ідэнтыфікацыя асобы па адпячатках пальцаў з базы даных  займае не больш як 20-25 хвілін.

Андрэй Швед, старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі: "Такое абсталяванне выкарыстоўваецца ў вядучых цэнтрах экспертных даследаванняў усяго свету. Пры гэтым мы максімальна выкарыстоўваем прадукт айчынных вытворцаў. Гэта вельмі важна".