У Мінску прэзентавалі праект мемарыяльнага комплексу ў Трасцянцы

28 марта 2014

Макет будучага манумента першымі ўбачылі карэспандэнты нашага тэлеканала. Паабапал дарогі - яна сімвалізуе памяць - з'явяцца стылізаваныя чыгуначныя вагоны. Яны атрымалі назвы Зала смерці і Зала жыцця. Праект пачнуць рэалізоўваць па планах ужо сёлета - перад пачаткам будаўніцтва ў падмурак комплексу закладуць капсулу з імёнамі ўсіх загінуўшых вязняў лагера смерці Малы Трасцянец. Паводле папярэдніх падлікаў, на ўзвядзенне запатрабуецца 10 мільёнаў еўра.


Натхніцелем праекта стаў заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін, які нядаўна пайшоў з жыцця. Сёння над комплексам працуе яго дачка Галіна Левіна. Адкрыццё запланаванае на наступны год.