У Мінску прэзентавалі новую ўніформу байцоў беларускіх студэнцкіх атрадаў

16 июля 2015

Замест прэс-канферэнцыі - моднае дэфіле. Сёння ў Мінску журналістам прэзентавалі новую ўніформу байцоў беларускіх студэнцкіх атрадаў. Сіні колер - для будаўнікоў, светла-шэры - для педагогаў і хакі - для работнікаў сельскай гаспадаркі. Дарэчы, усяго сёлета не толькі прымераць новыя курткі, але і заробяць рэальныя грошы каля 70 тысяч беларусаў. Частка сродкаў пойдзе на рамонт і рэстаўрацыю помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям.

У спісах саміх студатрадаў зараз на заканадаўчым узроўні замацуюць яшчэ два профілі - медыцынскі і навукова-вытворчы. Не выключана, што з'явяцца і асобныя IT-атрады.