Гаворачы пра характарыстыкі машыны, дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі адзначыў, што кожны пяты новы аўтамабіль з прададзеных у 2020 у Беларусі быў выраблены на "БЕЛДЖЫ". Geely GS, паводле слоў распрацоўшчыкаў, - гэта спартыўна арыентаваны аўтамабіль з яркім дызайнам, які гатовы да любых паездак: ад гарадскіх сустрэч да выездаў на прыроду. У планах у вытворцы на гэты год - павелічэнне колькасці новых мадэляў, праца над уласным электракарам і нарошчванне прысутнасці на знешніх рынках.
Усё гэта частка вялікай стратэгіі па развіцці беларускага аўтапрама. Пра новую машыну і планы на 2021 - Антон Малюта (відэа).













