У Мінску прадстаўнікі краін - удзельніц АДКБ абмяркоўвалі пытанні прафілактыкі нарказалежнасці

29 октября 2013

Зусім не святочныя пытанні абмяркоўваюць у гэтыя дні ў Мінску прадстаўнікі краін - удзельніц АДКБ. Барацьба з наркаманіяй на інтэрнацыянальным узроўні. Прафілактыка нарказалежнасці. Эксперты прызналі, што Беларусь па-ранейшаму займае пазіцыю актыўнай барацьбы з наркатрафікам. Наша краіна застаецца бар'ерам для транспарціроўкі асабліва небяспечнага зелля - какаіну, напрыклад, з Афганістана. Што датычыцца іншых краін - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, то ў кожнай з іх існуе свая спецыфіка процідзеяння распаўсюджванню зелля. Плануецца, што на базе АДКБ будзе створаны спецыяльны антынаркатычны цэнтр.


Яшчэ адна ініцыятыва праваахоўнікаў - стварыць у рамках АДКБ маладзёжны савет, які будзе займацца пытаннямі прафілактыкі сярод нарказалежных. Чакаецца, што арганізацыя будзе міжнароднай.