У Мінску прадставілі паштовую марку, прысвечаную 100-годдзю Узброеных Сіл

19 февраля 2018

Сёння ў Мінску прадставілі паштовую марку, прысвечаную 100-годдзю Узброеных Сіл. Святочны праект складаецца з канверта "Першы дзень", памятнага штэмпеля і самой паштовай маркі. Для яе вырабу выкарысталі цісненне залатой фальгой, а мастацкай асновай стала эмблема беларускай арміі. Урачыстае гашэнне дзяржзнака паштовай аплаты правялі Міністр абароны Андрэй Раўкоў і кіраўнік Мінсувязі Сяргей Папкоў. Тыраж маркі - 60 тысяч экзэмпляраў. У знак падзякі міністр абароны Беларусі ўзнагародзіў памятным медалём да 100-годдзя Узброеных Сіл міністра сувязі і інфарматызацыі. Свой юбілей беларуская армія адсвяткуе ўжо ў гэту пятніцу - 23 лютага.