У Мінску святочныя пляцоўкі разгорнуцца ва ўсіх раёнах горада

9 мая 2018

Цэнтральнай традыцыйна стане тэрыторыя ля Палаца спорту. Там прагучаць песні ваенных гадоў, пройдзе кірмаш народных рамёстваў і турнір па сілавым экстрыме.

У парку Перамогі з канцэртнай праграмай выступяць ветэраны, а таксама харавыя і танцавальныя калектывы. На інтэрактыўнай выставе пакажуць ваенную тэхніку і амуніцыю. Там жа жыхары і госці сталіцы змогуць пакаштаваць салдацкую кашу.

Рэканструкцыя ваенных дзеянняў, тэматычныя фотазоны і выступленні эстрадных выканаўцаў пройдуць на пляцоўцы ля "Чыжоўка-Арэны".

Каля гарадской ратушы Мінска пройдуць тэатралізаваныя паказы, падрыхтавалі тут і тэматычную музычную праграму.

Што ж, відавочна, кожны зможа правесці гэты дзень насычана і далучыцца да вялікага святочнага марафона.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя