У Мінску з'явяцца 240 смарт-прыпынкаў для транспарту

20 февраля 2020
Яшчэ больш смарт-тэхналогій для горада! У Мінску плануецца ўстанавіць 240 разумных прыпынкаў. Пілотны праект тэсціруецца каля станцыі метро "Няміга". Аб'ект абсталяваны інфармацыйнымі табло з раскладам транспарту, банкаматамі, падзарадкамі электронных прылад, асвятленнем і кандыцыянерамі. У будучыні такія аб'екты будуць размяшчаць комплексна - па ўсёй даўжыні загадзя выбраных вуліц.
Акрамя таго, сёлета мадэрнізуюць і існуючыя прыпынкі. Зараз з дзвюх тысяч сталічных прыпыначных пунктаў 460 ужо абсталяваны электроннымі інфармацыйнымі табло.