У Мінску з'явіцца турыстычны інфармацыйны цэнтр Краснадарскага края

11 апреля 2013

Атрымаць кансультацыю  наконт пуцёвак на беларускія курорты можна будзе ў аналагічным цэнтры, які адкрыецца ў расійскім рэгіёне. Гэта журналістам заявіў міністр курортаў і турызму Краснадарскага края Яўген Кудзеля. Напярэдадні ён прэзентаваў свой рэгіён на Міжнародным турыстычным кірмашы ў Мінску. Паводле слоў міністра, расійскія тураператары таксама падзеляцца з беларускімі калегамі вопытам падрыхтоўкі да вялікага прытоку турыстаў, які чакаецца ў Краснадарскім краі  падчас Алімпіяды ў Сочы, а ў Беларусі - у дні чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

Яшчэ адна яркая падзея турыстычнага форуму - цырымонія гашэння новага выпуску айчынных паштовых марак. Калекцыя адлюстроўвае каларыт беларускай вёскі.