У Мінску з'явіцца амаль паўсотні новых аб'ектаў вулічна-дарожнай сеткі

10 июня 2015

У найбліжэйшыя 5 гадоў у Мінску з'явіцца амаль паўсотні новых аб'ектаў вулічна-дарожнай сеткі. Сярод іх 10 транспартных развязак і падземных пешаходных пераходаў. Як праінфармавалі сёння спецыялісты дарожна-транспартнай сферы, больш за ўсё добраўпарадкаванне закране мікрараёны Каменная Горка і Дружба. Актыўна працягваюцца і работы па будаўніцтве другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска.

А ў найбліжэйшы час на участках 15 сталічных вуліц дарожнікі правядуць замену асфальтавага пакрыцця.