Пакуль іх чатыры. Тры ў сталіцы, адзін у Гомелі. З кожным годам у цэнтрах ЭКА тых, хто жадае мець дзіця, усё больш. Працэдура дарагая, але дзякуючы крэдытам даступная.
Колькі каштуе стаць бацькамі, даведвалася Юлія Плытнік. У далёкім 1978 годзе нарадзіўся першы чалавек з прабіркі - дзяўчынка Луіза Браўн. 5 мільёнаў людзей на Зямлі з'явіліся на свет дзякуючы ЭКА. У Беларусі экстракарпаральнае апладненне выкарыстоўваецца з 1995 года. ЭКА ў нас паказана не ўсім, шчасце мацярынства могуць адчуць тыя, каму ўжо ёсць 18, але яшчэ няма 49 гадоў. Штогод праводзіцца каля 2 тысяч працэдур. Ахвочых шмат і чарга толькі расце.
Гадоў 10 таму гавораць эксперты, сярэднестатыстычная сямейная пара хацела заводзіць дзяцей адразу ж пасля вяселля, жаніліся і выходзілі замуж часта адразу пасля заканчэння ВНУ. Сёння тэндэнцыя іншая - беларусы бяруць шлюб пазней і дзіця заводзяць, калі напрацаваны фінансавы капітал.
Нарадзіць дзіця - крок адказны як для маладых людзей, так і для тых, хто ў шлюбе ўжо даўно. Дарэчы, у Еўропе толькі бліжэй да 30 гадоў нараджаюць дзяцей. Відаць, такую тэндэнцыю падхапілі і беларусы. Нарадзіць першынца ў 20 - хутчэй выключэнне, чым правіла.
30 мільёнаў у сярэднім каштуе адна працэдура. Лепшае выйсце для многіх - узяць ільготны крэдыт. Калі спроба няўдалая, а крэдыт ужо ўзяты, то яго прыйдзецца выплаціць. І толькі пасля гэтага ўзяць чарговы. Банк ужо пачаў выдаваць ільготныя крэдыты на ЭКА - не больш чым 39 мільёнаў тэрмінам на пяць гадоў. А вось страхаваць працэдуру ў нас пакуль нельга.














