У Мінску з'явіцца новая паслуга для бацькоў "Хвілінка для маці"

28 сентября 2016

«Хвілінка для маці», а дакладна перапынак на дзве гадзіны! З 1 кастрычніка ў Мінску з'явіцца новая паслуга для бацькоў. У тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання Кастрычніцкага раёна прапануюць татам і мамам на некалькі гадзін пакінуць дзяцей пад наглядам педагогаў-псіхолагаў. Вольны ж ад клопатаў час раяць скарыстаць з асабістымі мэтамі: наведаць урача, схадзіць у магазін, салон прыгажосці ці ў спартыўную залу. Для выхавання і забаў дзяцей у сацыяльным цэнтры падрыхтавалі памяшканне з развіваючымі гульнямі і цацкамі. Хоць такая ініцыятыва пакуль будзе працаваць толькі ў Кастрычніцкім раёне, новая форма сацыяльнай дапамогі даступная для мінчан незалежна ад месца рэгістрацыі. Скарыстацца двухгадзіннай паслугай можна ў будныя дні з 8:00 да 17:00, а ў сераду з 9:00 да 20:00. Паслуга платная. Гадзіна каштуе 3 рублі 30 капеек.