У Мінску з'явіцца адзіная тэлефонная лінія Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

5 марта 2014
Аб гэтым нам паведаміла старшыня гарадскога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Жанна Рамановіч. Па адзіным тэлефонным нумары гараджане змогуць кругласутачна задаваць свае пытанні спецыялістам кол-цэнтра накшталт атрымання сацыяльных дапамог, вырашэння працоўных спрэчак і дапамогі інвалідам. Плануецца, што такая гарачая тэлефонная лінія зменшыць колькасць асабістых зваротаў у сацыяльныя службы горада.

Пакуль жа адзіны сацыяльны нумар жыхарам сталіцы замяняюць правядзенне прамых тэлефонных ліній і кантакт-цэнтры са спецыялістамі гарадскога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.