У Мінску з'явіўся новы маштабны комплекс, які ўжо знайшоў сваю аўдыторыю

22 декабря 2019
За апошнія гады ў нашай краіне пабудавалі шмат розных спартыўных  аб’ектаў. Але на карце Мінска з'яўляюцца і новыя мікрараёны, а значыць, попыт на трэніровачныя пляцоўкі розных фарматаў  расце. 

У новы аб'ект уваходзяць: басейн, трэнажорная зала і доўгачаканыя - адразу дзве - лядовыя пляцоўкі

На праспекце Пераможцаў з'явіўся  "Алімпік Парк". Шматфункцыянальны комплекс удала ўпісаўся ў спартыўны кластар сталіцы. Зусім побач "Мінск-Арэна" і Палац гімнастыкі. У новы аб'ект уваходзяць: басейн, трэнажорная зала і доўгачаканыя - адразу дзве - лядовыя пляцоўкі. Стварыць такую  лакацыю - было просьбай мінчан, на якую і адгукнуўся наш Прэзідэнт. Паводле яго даручэння і ўзвялі спартыўны комплекс. Зрабілі гэта ў найкароткія тэрміны і што важна - без выкарыстання бюджэтных сродкаў. 

На лёдзе "Алімпік Парка" размясцілася школа па фігурным катанні Аляксея Ягудзіна

Прыгожы від спорту павінен развівацца ў краіне. Наймаюць  лёд і гульцы начной хакейнай лігі. А гэта і паступленне сродкаў,  і рашэнне праблемы: трэніровачных пляцовак не хапала. І,  вядома ж,  гэта магчымасць займацца як  спартсменам-пачаткоўцам, так і прафесіяналам - ім тут даступна ўсё! 

Напярэдадні тут афіцыйна і пры гэтым душэўна адкрылі яшчэ адзін аб'ект. Месца, дзе можна праводзіць утульныя вечары і важныя мерапрыемствы. Інтэр'ер мільгае нацыянальнымі матывамі і матэрыяламі! Гасцямі ўрачыстай цырымоніі сталі знакамітыя спартсмены і медыяперсоны. Тут жа  будуць прымаць і замежныя дэлегацыі. Ды і бацькам, якія прыводзяць сваіх дзетак на спартыўныя заняткі, будзе  дзе бавіць час у чаканні будучых чэмпіёнаў. Словам, у Мінску з'явіўся новы маштабны комплекс, які ўжо знайшоў сваю аўдыторыю.