У Мінску з'явілася прадстаўніцтва цэнтра «Карты госця" з музеем, галерэяй і сувенірнай крамай

27 мая 2019
У Мінску напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў з'явілася прадстаўніцтва цэнтра «Карты госця"  з музеем, галерэяй і сувенірнай крамай. Галоўным элементам аб'екта стала турпункт. Там можна атрымаць інфармацыю аб горадзе, яго выдатных мясцінах, інфраструктуры, а таксама падрабязна даведацца пра праект "Карта госця".

Барыс Васільеў, дырэктар УП «Мінгардаведка»: 

"Тут можна атрымаць як паслугі, так і азнаёміцца з гісторыяй, культурай нашай краіны, атрымаць усю неабходную інфармацыю друкаваную. Таксама мы даем даведкі рознага характару, пачынаючы ад таго, як прайсці ў бібліятэку. Даем інфармацыю аб турыстычных аб'ектах нашай краіны. Нашы прадаўцы валодаюць замежнымі мовамі. На сёння мы ўжо бачым, што гэты цэнтр запатрабаваны як беларусамі, так і замежнымі турыстамі".

Сама карта госця  розных фарматаў  дае магчымасць турыстам бясплатна ці са скідкай наведваць музеі, экскурсіі, уключаныя ў праграму. Таксама скарыстацца пракатам аўто і веласіпедаў  з пэўнымі бонусамі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя