У Мінску з'явіліся прыпынкі з правіламі бяспекі ад МНС

19 ноября 2023

Больш як 40 прыпынкаў бяспекі ўстаноўлены ў сталіцы. Яны абсталяваныя мультымедыйнымі экранамі і тэматычнымі білбордамі.

Адны транслююць мультфільмы з парадамі ад МНС, іншыя - нагадваюць нумары выратавальнай службы. Адзін з самых незвычайных прыпынкаў знаходзіцца ў Ленінскім раёне Мінска, ён нагадвае пажарную часць і распавядае гісторыю фарміравання службы МНС.

Аб правілах бяспекі ў Мінску нагадваюць таксама дзіцячыя пляцоўкі з драўлянымі пажарнымі аўто і нумарам 112. У стылі МНС афармляюць гульнявыя пакоі ў гандлёвых цэнтрах. Тэматычную рэкламу атрымліваюць і ўпакоўкі прадуктаў. А фразу "дапамога побач" можна ўбачыць на фасадах шматпавярховак і школ.