У Мінску пабудавалі першую альтэрнатыўную дзіцячую пляцоўку

22 августа 2018

Замест пластыку і металу – шыны і бярвенне. У сталіцы пабудавалі першую альтэрнатыўную дзіцячую пляцоўку. Прадугледжаны ўсе нормы бяспекі: амартызацыя з пяску ўнізе на 40 сантыметраў, а бярвёны завостраны так, каб на іх нельга было залезці.

Андрэй Каравянскі, архітэктар:"Дзіцячая пляцоўка павінна зараз успрымацца як своеасаблівы трэнажор для дзіцяці, у якім ён распрацоўвае пэўныя групы мышц, калі можна так гаварыць. Гэта, можа быць, нават больш гульнявая спартыўная пляцоўка, чым проста дзіцячая забаўная. Мы зрабілі штосьці падобнае тут".

Шыны на дзіцячых пляцоўках у Беларусі выкарыстоўваюць упершыню, тут іх амаль 43, але для дзяцей прамы кантакт з аўтамабільнымі пакрышкамі бяспечны.

Генадзь Есіс, арганізатар ідэі"Ёсць рашэнне пафарбаваць спецыяльным саставам і далей ніякіх пытанняў. Яны не пэцкаюцца, яны дастаткова бясшкодныя, экалагічныя. Усё адпавядае нормам, што прад’яўляюць санэпідэмслужбы".

Альтэрнатыўную дзіцячую пляцоўку пакуль дапрацоўваюць. Хутка тут з'явяцца яшчэ некалькі зон, разлічаных на розны ўзрост дзяцей.