У Мінску паступова зніжаецца колькасць інфекцыйных захворванняў

12 августа 2014

Такая тэндэнцыя звязана найперш з паніжэннем тэмпературы паветра. Але пад асаблівым кантролем санітарнай службы застаюцца аб'екты гандлю і грамадскага харчавання. Праз выяўленыя на мінулым тыдні парушэнні прыпынілася дзейнасць пятнаццаці гандлёвых аб'ектаў. Парушэнне правіл гігіены, ужыванне тэрмічна неапрацаванай садавіны, гародніны і малочных прадуктаў прыводзіць да сумных наступстваў.


Да таго ж на галоўных транспартных вузлах - у нацыянальным аэрапорце і чыгуначным вакзале - стала праводзяцца санітарныя праверкі. Найперш яны тычацца выяўлення асабліва небяспечных завозных інфекцый. У прыватнасці, ліхаманкі Эбола.





Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя