У Мінску пасля зімы адкрыты сезон фантанаў

30 апреля 2021

Першыя акваакорды. У Мінску пасля зімы адкрыты сезон фантанаў. Нават дажджлівае надвор'е не перашкодзіла ўрачыстаму адкрыццю. 

Пасля праверкі ўсіх сістэм працягваюць радаваць мінчан і гасцей сталіцы і святломузычныя фантаны на Свіслачы. Адметнасць канструкцыі ў тым, што  знаходзіцца яна на рацэ.

Усяго у сталіцы - больш як 30 фантанаў. Працаваць яны будуць штодня да 22 гадзін, у выхадныя і святочныя дні - на гадзіну даўжэй.