У Мінску паэтапна ўключаюць ацяпленне ў жылых дамах

25 сентября 2019

З праблемамі падключэння ацяплення можна тэлефанаваць у кантакт-цэнтр 115 і напрамую да хаус-майстроў. Згодна з дзеючымі нормамі, ва ўсіх спажыўцоў батарэі павінны запрацаваць на працягу пяці дзён, гэта значыць, да 29 верасня. У цэлым жа работы па наладцы сістэмы ацяплення могуць заняць да 10 дзён. У планах камунальных службаў -падключыць сёння 40 працэнтаў сталічнага жылфонду.

Калі чакаць цяпла па канкрэтным адрасе, можна даведацца на сайце  115.БЕЛ і ў мэсэнджарах. Аднак паслуга недаступная жыхарам дамоў, якія належаць таварыству ўласнікаў. Адпаведную інфармацыю яны могуць даведацца у прадстаўнікоў.